25 красавіка 2018 года прайшоў адкрыты інфармацыйны час "Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена...", які правёў Старасцін Сяргей Юр'евіч. Інфармацыйны час прымеркаваны да Міжнароднага дню помнікаў і гістарычных мясцін (Дзень сусветнай спадчыны), які адзначаецца штогод 18 красавіка і садзейнічае прыцягненню ўвагі сусветнай грамадскасці да яшчэ не вырашаных праблемах аховы сусветнай культурнай спадчыны.
Мы ўсе ўдзячны Сяргею Юр'евічу за цікавую інфармацыю аб гістарычных мясцінах нашай Беларусі, часцінах нашай “Малой Радзімы”.